Саша і Сірожа пра «космаснаш»: «Хваціць бульбай таргаваць, нада космас разьвіваць!»

Беларускія навукоўцы не выключаюць: гуманоіды ўжо сярод нас. А таму надышоў час выправіць зь візытам у адказ свайго перамоўніка.

Народныя героі Саша і Сірожа з энтузіязмам падтрымліваюць касьмічны дэсант і нават гатовыя ахвяраваць самім «прэдседацелем».

А ці сустракалі вы іншаплянэтнікаў у Беларусі? І каго варта даслаць на перамовы зь незямнымі цывілізацыямі?