Ад тайфуну на Філіпінах загінулі прынамсі 64 чалавекі

Тайфун «Мангхут» абрынуўся на паўднёвы Кітай пасьля таго, як прынамсі 64 чалавекі загінулі ад яго на Філіпінах.

Больш за 2.4 мільёна чалавек пакінулі свае дамы ў правінцыі Гуандонг на поўдні Кітаю. Амаль 50 тысяч рыбацкіх вадаплаваў вярнуліся ў парты.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Крыме пасьля хімічнага выкіду на заводзе эвакуююць дзяцей

На Філіпінах акрамя прынамсі 64 загінулых яшчэ некалькі дзясяткаў чалавек зьніклі бязь вестак, паведамляе Associated Press са спасылкай на ўлады краіны.

Паводле Фрэнсыса Талентына, дарадцы прэзыдэнта Філіпінаў, ад стыхіі пацярпелі ня менш за 5,7 мільёна чалавек. Паводка, выкліканая тайфунам, разбурыла сотні дамоў на выспах, а таксама некалькі аэрапортаў.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Пажар на Альманскіх балотах цалкам лякалізаваны

Паводле Талентына, больш за ўсё пацярпелі горныя раёны, дзе моцныя дажджы справакавалі апоўзьні. Там хуткасьць ветру дасягала 145 км/г.