Эўрапарлямэнт заклікаў улады Беларусі зьняць усе абвінавачаньні з фігурантаў «справы БелТА»

Галоўны рэдактар БелаПАН Ірына Леўшына, адна з затрыманых у «справе БелТА»

Эўрапарлямэнт асудзіў затрыманьні беларускіх журналістаў у жніўні ў сувязі зь іх абвінавачаньнямі ў незаконным доступе да матэрыялаў дзяржаўнага інфармацыйнага агенцтва БелТА.

Пра гэта паведаміў БелаПАН.

У сваёй рэзалюцыі, прынятай 4 кастрычніка, эўрадэпутаты разглядаюць затрыманьні журналістаў як неадпаведныя меры і заклікаюць беларускія ўлады зьняць зь іх усе абвінавачаньні, а таксама неадкладна спыніць блякаваньне сайту «Хартыя-97» на тэрыторыі краіны.

Эўрапарлямэнт таксама выказаў шкадаваньне ў сувязі з прысудамі лідэрам незалежнага прафсаюзу РЭП Генадзя Фядынічу і Ігару Комлік, а таксама запатрабаваў вызваленьня актывістаў Міхаіла Жамчужнага і Дзьмітрыя Паліенку, якія цяпер адбываюць турэмныя тэрміны.