Выданьне The Insider сьцьвярджае, што сапраўднае імя Аляксандра Пятрова — Аляксандар Мішкін, ён, як і Чапіга, зьяўляецца афіцэрам ГРУ.
Паводле апублікаванай копіі пашпарта на імя Аляксандра Мішкіна, ён зьяўляецца ўраджэнцам пасёлку Лойга Архангельскай вобласьці Расеі. Яму 39 гадоў.
Сьцьвярджаецца, што Мішкін скончыў адну з вайскова-мэдычных акадэміяў і браў удзелу спэцыяльных апэрацыях у Прыднястроўі, Украіне і ў Заходняй Эўропе.
"Петровым" оказался офицер ГРУ Александр Мишкин. Подробности завтра в расследовании The Insider и Bellingcat https://t.co/cB4ybVcXIU
— The Insider (@the_ins_ru) October 8, 2018
Аляксандар Пятроў разам з Анатолем Чапігам (Русланам Башыравым) падазраецца спэцслужбамі Вялікабрытаніі ў атручэньні былога палкоўніка ГРУ Сяргея Скрыпаля ў Солсбэры вясной сёлета.
Усе падрабязнасьці The Insider і Bellingcat абяцаюць апублікаваць заўтра.