Бліжэй да неба. У чырвоным касьцёле паднялі на вежу званы. ФОТА

У менскім касьцёле Сьвятых Сымона і Алены, або чырвоным касьцёле, узьнялі на вежу тры вялізныя званы.

Чырвоны касьцёл цяпер на рэстаўрацыі

У 1923 годзе камуністы скінулі касьцельныя званы, і амаль стагодзьдзе прайшло, пакуль зьявіліся новыя.

Тры новыя званы разам важаць амаль 2,5 тоны, а каштуюць каля 70 тысяч эўра. Каб замовіць іх выраб, ксёндз-пробашч Уладзіслаў Завальнюк заклаў кватэру, а вернікі зьбіралі ахвяраваньні.

Званы маюць назвы: Арханёла Міхала, Слугі Божага Эдварда Вайніловіча і звон Алімпіі, Сымона і Алены.

Цяпер у касьцёле вядуцца рэстаўрацыйныя працы, у тым ліку на самай вышыні

Перад тым, як званы замацуюць, яшчэ чакаецца асьвячэньне арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча

Your browser doesn’t support HTML5

На вежы Чырвонага касьцёлу ўсталёўваюць званы

У Чырвоным касьцёле зноў паставяць званы — праз 95 гадоў пасьля бальшавіцкай канфіскацыі. ФОТА