Беларусь заняла 49 месца паводле ўзроўню эфэктыўнасьці мэдыцыны

Ілюстрацыйнае фота

Беларусь зьмясьцілася апусьцілася на адну пазыцыю ў рэйтынгу эфэктыўнасьці сыстэмаў аховы здароўя Bloomberg.

У сьпіс патрапілі 56 краін. Пры складаньні рэйтынгу ўлічылі чакаемую працягласьць жыцьця і мэдычныя выдаткі на душу насельніцтва.

Паводле рэйтынгу, чакаецца, што працягласьць жыцьця ў Беларусі складзе — 73,6 года, абсалютныя выдаткі — 352 даляры.

Топ-3 краіны ў рэйтынгу за год не зьмянілі свае пазыцыі:

  1. Ганконг;
  2. Сінгапур;
  3. Гішпанія.

На апошніх пазыцыях рэйтынгу разьмясьціліся:

  • Азэрбайджан;
  • ЗША;
  • Баўгарыя.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Кожны трэці першакурсьнік мае сымптом псыхічнага разладу, — дасьледаваньне