Генэральны пракурор ЗША Джэф Сэшнс падаў у адстаўку. У сваім лісьце з просьбай аб звальненьні Сэшнс адзначыў, што пакідае сваю пасаду на просьбу прэзыдэнта Дональда Трампа, паведамляе «Настоящее время».
"At your request, I am submitting my resignation"-- Jeff Sessions pic.twitter.com/vdqzghEytg
— David S. Joachim (@davidjoachim) 7 ноября 2018 г.
Прэзыдэнт ЗША ў сваім твітэры падзякаваў Сэшнсу за працу і абвясьціў аб прызначэньні кіраўніка апарата міністэрства Мэт’ю Ўітакера выканаўцам абавязкаў генпракурора. «Ён будзе добра служыць нашай краіне», — напісаў Трамп.
Пра кандыдатуру на пасаду міністра абвесьцяць пазьней.
We are pleased to announce that Matthew G. Whitaker, Chief of Staff to Attorney General Jeff Sessions at the Department of Justice, will become our new Acting Attorney General of the United States. He will serve our Country well....
— Donald J. Trump (@realDonaldTrump) 7 ноября 2018 г.
Reuters піша, што адстаўка Сэшнса зьвязаная зь неаднаразовай крытыкай з боку Трампа з прычыны ягонай адмовы ўдзельнічаць у расьсьледаваньні меркаванага ўмяшаньня Расеі ў выбары прэзыдэнта ЗША ў 2016 годзе. Дональд Трамп раней заяўляў, што прызначыў бы на пасаду генпракурора каго-небудзь іншага, калі б ведаў пра плян Сэшнса адмовіцца ад удзелу ў расьсьледаваньні.
Дэмакратычная большасьць у Палаце прадстаўнікоў выказвалася супраць таго, каб Трамп звальняў генпракурора Джэфа Сэшнса. Калі ж прэзыдэнт будзе настойваць на звальненьні Сэшнса і ягонага намесьніка Рода Розэнстайна, ня выключана, што дэмакраты ў ніжняй палаце Кангрэсу ў адказ пачнуць працэдуру імпічмэнту ўжо ў дачыненьні самога Трампа, абвінаваціўшы яго ў чыненьні перашкод правасудзьдзю.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Трамп заклікаў закрыць справу аб расейскім умяшаньніНамесьнік генпракурора Род Розэнстайн быў адказным за «расейскую справу». Менавіта ён у 2017 годзе прызначыў Робэрта Мюлера спэцыяльным пракурорам для расьсьледаваньня меркаванага ўмяшаньня Расеі ў прэзыдэнцкія выбары ў ЗША ў 2016 годзе. Сам ён працягваў быць куратарам гэтай справы.
Пазьней у прэсе пісалі, што афіцыйна Розэнстайна адхілілі ад назіраньня за расьсьледаваньнем.
7 лістапада прэс-сакратар Дэпартамэнту юстыцыі адзначыў, што дзейны генэральны пракурор, г. зн. Уітакер, які зьмяніў на пасадзе Сэшнса, адказвае за «ўсе справы», у тым ліку за справу аб меркаваным расейскім умяшаньні.
Лідэр дэмакратаў у Палаце прадстаўнікоў Нэнсі Пэласі назвала гэта «абуральнай спробай» падарваць ход расьсьледаваньня «расейскай справы», у той час як лідэр дэмакратаў у Сэнаце Чак Шумэр напісаў у твітэры: «Ясна, што ў прэзыдэнта ёсьць што ўтойваць».
Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп называе расьсьледаваньне «паляваньнем на ведзьмаў».