У няяснай сытуацыі найперш стварай сваю школу. Як Цётка і Луцкевічы ў 1915-м

Your browser doesn’t support HTML5

13 лістапада беларусы і ў Заходняй, і ў Савецкай Беларусі (да пачатку рэпрэсіяў) ганаравалі як Дзень беларускай школы. Першая наша школа новага часу была адкрытая ў Вільні ў 1915 годзе — падчас Першай усясьветнай вайны — стараньнямі Аляізіі Пашкевічанкі (Цёткі) і сьвятара ды пэдагога Баляслава Пачобкі. Але за беларускую школу нам даводзіцца змагацца пры ўсіх уладах і рэжымах.