Мроі «прэдседацеля»: «У сьціле ракако сарцір і гараж а-ля ампір»

«Прэдседацель» любіць, каб усё было на высокім мастацкім узроўні: «У хаце люстры і фантан, у бані з золата тапчан, у стылі ракако сарцір і гараж а-ля ампір».

Ня стрымлівае калгаснага галаву і крытыка розных «пісакаў», якія вінавацяць таго ў непатрэбных растратах народных грошай. «Проста я люблю дэкор», — сьціпла адказвае ён.

Саша і Сірожа, народныя героі мастака Аляксея Хацкевіча, не разумеюць такой раскошы і ставяць кароткі дыягназ: «Калдыр!».

А вас хвалюе, што людзі «прэдсэдацеля» шыкуюць за чужы кошт?