У Беларусі ўжо 7 замежных амбасадарак-жанчын

Амбасадарка Аўстрыі Алёйзія Вэргетэр і міністар замежных спраў Беларусі Ўладзімер Макей падчас сустрэчы 14 лістапада

А вось Беларусь мае амбасады ў 50 краінах. І толькі адну (у Аўстрыі) ачольвае жанчына — Алена Купчына.

На гэтым тыдні дыпляматычную місію Аўстрыі ў Беларусі ўзначаліла Алёйзія Вэргетэр.

Яна стала сёмай жанчынай сярод замежных дыпляматаў, якія кіруюць дыпмісіямі сваіх краін у Беларусі. Усяго ў Беларусі дзейнічае 39 амбасадаў.

Акрамя спадарыні Вэргетэр, у Беларусі служаць такія замежныя амбасадаркі:

Фіёна Гіб — Вялікая Брытанія

Фіёна Гіб (Fiona Gibb)

Джэніфэр Мур — ЗША (у рангу Часовага паверанага)

Джэніфэр Мур (Jenifer H. Moore)

Санджыта Багадур — Індыя

Кезбан Нілвана Дарама — Турэччына

​Крыстына Юганэсан — Швэцыя

Крыстына Юганэсан (Christina Johannesson)

Мэрыкэ Кокаеў — Эстонія

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Ці горш прадаюць? Чаму ў Беларусі жанчын зрэдку прызначаюць амбасадаркамі