Трамп: Беларусь і ў 2019 годзе не атрымае негуманітарнай дапамогі ад ЗША

Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп падпісаў распараджэньне, якое працягвае адмову ЗША ад наданьня негуманітарнай і ня зьвязанай з гандлем дапамогі для Беларусі.

Сёлета Беларусь таксама не атрымлівала негуманітарнай дапамогі ЗША.

​Акрамя Беларусі, у сьпіс краінаў, якім адмоўлена ў падобнай амэрыканскай дапамозе, увайшлі: Бэліз, Балівія, Бірма, Бурундзі, Кітай, Каморскія астравы, Рэспубліка Конга, Дэмакратычная Рэспубліка Конга, Экватарыяльная Гвінэя, Габон, Іран, Лаос, Маўрытанія, Папуа-Новая Гвінэя, Паўднёвы Судан, Туркмэністан і Вэнэсуэла.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: 10 фактаў пра заходнюю дапамогу Беларусі