Заснавальнік «Арт Сядзібы» і Symbal.by расказаў, як вяртаньне Пазьняка дапаможа беларускаму бізнэсу

Павал Белавус

Дырэктар крамы Symbal.by і заснавальнік «Арт Сядзібы» Павал Белавус у вялікім інтэрвію сказаў, што калі Зянон Пазьняк вырашыць вярнуцца ў Беларусь, гэта будзе карысным для патрыятычна арыентаваных бізнэсаў.

«Пазьняка паважаю за тое, што ён зрабіў у 90-я. Па факце ён са сваёй камандай дамагліся незалежнасьці Беларусі, каб гэта стала незалежная дзяржава пад бел-чырвона-белым сьцягам і Пагоняй», — сказаў Белавус.

Але бізнэсовец лічыць, што ў вырашальны момант Пазьняк ня здолеў «пайсьці да канца»:

«Ён паміж Радзімай і жыцьцём выбраў жыцьцё. Ён, як той герой, ня змог пайсьці за Беларусь да канца».

Разам з тым Белавус прагназуе, што цяпер вяртаньне палітыка было б плюсам у пляне бізнэсу.

«Можна было б выпусьціць зь ім столькі прынтоў клясных. „Зянон вярнуўся“, нешта такое натхняльнае, кампанію зрабіць, добра пайшло б».

Павал Белавус паабяцаў, што прынты зь Зянонам Пазьняком зьявяцца на прадукцыі Symbal.by ужо ў 2019 годзе.

Гэтая публікацыя падрыхтаваная з выкарыстаньнем інфармацыі БелаПАН.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Арт Сядзіба» і Symbal.by спынілі супрацу зь Беларускай фэдэрацыяй футболу празь бел-чырвона-белыя сьцягі