Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп афіцыйна заявіў пра пачатак вываду амэрыканскіх войскаў з Сырыі.
«Пачалі даўно неабходнае вывядзеньне войскаў з Сырыі, адначасова наносячы ўдары па невялікіх рэштках тэрытарыяльнага халіфату „Ісламскай дзяржавы“ ў многіх кірунках. Нападзём зноў з наяўных побач базаў, калі яна („Ісламская дзяржава“. — РС) будзе рэфармавацца. Спустошым Турэччыну эканамічна, калі яна ўдарыць па курдах», — напісаў Трамп у Twitter 14 студзеня.
Starting the long overdue pullout from Syria while hitting the little remaining ISIS territorial caliphate hard, and from many directions. Will attack again from existing nearby base if it reforms. Will devastate Turkey economically if they hit Kurds. Create 20 mile safe zone....
— Donald J. Trump (@realDonaldTrump) 13 January 2019
Дональд Трамп у відэазвароце 19 сьнежня 2018 году заявіў, што войскі ЗША ў Сырыі «выводзяцца ўсе, і выводзяцца ўжо цяпер». Тады чакалі, што войскі будуць выведзеныя за некалькі тыдняў, прыкладна за два месяцы. Гэтае рашэньне выклікала рэзкую крытыку і сярод палітычных дзеячаў, і сярод вайскоўцаў, зь якімі прэзыдэнт не параіўся: празь нязгоду зь ім пайшоў у адстаўку міністар абароны ЗША Джым Мэтыс. Таксама крытыкавалі Трампа і саюзьнікі ЗША ў NATO, найбольш — Францыя і Нямеччына.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Мы зьнішчылі 99% „Ісламскай дзяржавы“», — дзяржсакратар ЗШАУ адказ Трамп зьмяніў пляны, адступіўшы ад ідэі тэрміновага вывядзеньня войскаў ЗША з Сырыі і пачаўшы гаварыць, што гэта будзе адбывацца паступова. 2 студзеня ён абверг паведамленьне пра чатырохмесячны тэрмін вываду і казаў пра тое, што войскі будуць выведзеныя з Сырыі «на працягу некаторага часу».
3 студзеня дзяржаўны сакратар ЗША Майк Пампэо заявіў, што амэрыканскія вайскоўцы пачалі пакідаць Сырыю, але тэрміну вывядзеньня таксама не назваў.
ЗША мелі ў Сырыі каля 2 тысяч сваіх вайскоўцаў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Амэрыканскія вайскоўцы пачалі пакідаць Сырыю