Кітайскі касьмічны апарат «Чан’э-4», які раней упершыню пасьпяхова сеў на адваротным баку Месяца, ажыцьцявіў першы ў гісторыі чалавецтва біялягічны экспэрымэнт на месяцовай паверхні. Дастаўленае на Месяц насеньне бавоўніку ўзышло. Пра гэта паведаміла Цэнтральная тэлевізія Кітаю.
Для экспэрымэнту былі адабраныя ўзоры шасьці біялягічных відаў, уключаючы бавоўнік, рапс, бульбу, разуху Таля, а таксама дразафілы і дрожджы. Апошнія атрыманыя з апарата фатаграфіі паказваюць, што ва ўсходаў насеньня бавоўны добры рост.
【嫦娥四号完成人类首次月面生物实验】北京时间1月15日,嫦娥四号上搭载的生物科普试验载荷发布最新试验照片,照片显示试验搭载的棉花种子已长出嫩芽,这也标志着嫦娥四号完成了人类在月面进行的首次生物实验。这株植物嫩芽后续还将继续生长,有望成为月球上的第一片绿叶。#科技中国 #嫦娥四号 pic.twitter.com/6xQU3z6ml5
— 中国新闻社 (@CNS1952) January 15, 2019
Адзначаецца, што гэта першае насеньне, якое расьце на Месяцы пасьля такіх выпрабаваньняў навакольнага асяродзьдзя, як нізкая гравітацыя, моцная радыяцыя і вялікая розьніца тэмпэратураў.
Раней уплыў месяцовых умоваў, у прыватнасьці радыяцыі, на жывыя арганізмы ўжо вывучалі амэрыканскія астранаўты падчас місіі «Апалёна-17» у 1972 годзе. Тады акрамя насеньня і бактэрый на Месяц быў дастаўлены кантэйнэр з сумчатымі мышамі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Кітай паказаў першае ў гісторыі чалавецтва відэа, зьнятае на адваротным баку Месяца. Відэа«Чан’э-4» пасьпяхова прымесяцаваўся раніцай 3 студзеня. Адваротны бок Месяца не назіраецца зь Зямлі, а тэхніка, якая там працуе, ня можа атрымліваць зь Зямлі прамы радыёсыгнал. Гэта стварае асаблівую складанасьць для вывучэньня гэтага боку спадарожніка. Таму за некалькі месяцаў да асноўнай місіі Кітай запусьціў на месяцовую арбіту апарат «Цюэцяо», які рэтрансьлюе сыгнал паміж «Чан’э-4» і Зямлёй.