«Ціснуць нас і ціснуць...» Што беларусы кажуць пра ЗША. ВІДЭА

Свабода пацікавілася ў жыхароў Менску, як яны ставяцца да Злучаных Штатаў Амэрыкі. Лічаць ЗША сябрам ці ворагам для Беларусі?

Міністэрства замежных спраў Беларусі вядзе перамовы зь Дзярждэпартамэнтам ЗША пра шэраг пытаньняў, сярод якіх і зьняцьцё абмежаваньняў на колькасьць дыпляматаў.

11 сьнежня часопіс Foreign Policy са спасылкай на ўласныя крыніцы паведаміў, што Беларусь зьняла абмежаваньні на колькасьць амэрыканскіх дыпляматаў у Менску, і ацаніў гэта як «вялікі крок» і «пачатак адлігі» ва ўзаемаадносінах з Амэрыкай. Такое рашэньне зьвязваюць з канфліктам паміж Аляксандрам Лукашэнкам і Расеяй.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Міністар Макей пацьвердзіў перамовы з ЗША аб вяртаньні дыпляматаў

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Што азначае рашэньне Менску зьняць абмежаваньне на колькасьць амэрыканскіх дыпляматаў

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Высылкі, санкцыі, чорныя сьпісы. Гісторыя дыпляматычнага скандалу паміж ЗША і Беларусьсю