Саша і Сірожа: «Каб худа-бедна жыць, прыходзіцца з каждай Зімбабвай дружыць»

«Прэдседацель» заклапаціўся праблемай дывэрсыфікацыі — ніхто ня хоча сябраваць зь перадавым калгасам.

Кінулі кліч па аддаленых аграгарадках, адгукнуўся малады і нявопытны калега-рукавадзіцель з чорнага кантынэнту.

«Купляйце сразу ўсё! І нас, і вас спасёт!», — вымушана чапляецца за саломіну вэтэран-гаспадарнік.

«Што б в саврэменнам мірэ жыць, прыходзіцца з каждай Зімбабвай дружыць», — іранізуюць з падобнай шматвэктарнасьці Саша і Сірожа, народныя пэрсанажы мастака Аляксея Хацкевіча.

А вы верыце ў эканамічны прарыў пасьля прыезду чарговага высокага госьця?