Лідэр вэнэсуэльскай апазыцыі, сьпікер парлямэнту краіны Хуан Гуайдо абвясьціў сябе часовым прэзыдэнтам Вэнэсуэлы перад тысячамі прыхільнікаў, якія віталі яго на вуліцах Каракаса. Пра гэта паведамляе агенцтва Associated Press. Пазьней ён публічна прыняў прэзыдэнцкую прысягу.
Падзеі трансьлюе ў жывым этэры вэнэсуэльскі інтэрнэт-ТВ канал VPI TV:
Агенцтва Reuters паведаміла, што прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп ужо абвясьціў, што прызнае Гуайдо кіраўніком Вэнэсуэлы. Трамп заклікаў іншыя ўрады Заходняга паўшар'я зрабіць тое самае.
У сваёй заяве прэзыдэнт ЗША зазначыў: «Мы надалей лічым незаконны рэжым Мадура непасрэдна адказным за любыя пагрозы бясьпецы вэнэсуэльскага народу».
The citizens of Venezuela have suffered for too long at the hands of the illegitimate Maduro regime. Today, I have officially recognized the President of the Venezuelan National Assembly, Juan Guaido, as the Interim President of Venezuela. https://t.co/WItWPiG9jK
— Donald J. Trump (@realDonaldTrump) January 23, 2019
Прызнала Гуайдо дзейным прэзыдэнтам Вэнэсуэлы і Арганізацыя амэрыканскіх дзяржаваў. Пра гэта заявіў у сетцы Twitter яе генэральны сакратар Луіс Альмагра. У той жа час прадстаўнік прэзыдэнта Мэксыкі паведаміў, што гэтая краіна па-ранейшаму прызнае прэзыдэнтам Мадура і заклікае да дыялёгу паміж грамадзянамі Вэнэсуэлы.
Пра пляны Канады прызнаць Гуайдо новым прэзыдэнтам Вэнэсуэлы паведаміў на ўмовах ананімнасьці канадзкі ўрадовец.
Як мінімум чатыры чалавекі сталі ахвярамі сутыкненьняў падчас пратэстаў супраць новага тэрміну прэзыдэнта Вэнэсуэлы Нікаляса Мадура, якія прайшлі ў ноч на сераду ў сталіцы і рэгіёнах краіны. Пра гэта ў сераду паведаміла Agence France Presse са спасылкай на дадзеныя паліцыі і няўрадавых арганізацый. Паводле гэтых зьвестак, адзін непаўналетні памёр у выніку агнястрэльнага раненьня ў Каракасе. Яшчэ трое чалавек загінулі ў штаце Балівар на паўднёвым усходзе краіны.
Абноўлена, 24 студзеня, 8:30: Розныя СМІ паведамляюць, што колькасьць загінулых вырасла. Называюцца лічбы ад 6 да 16 забітых (аб 16 паведамляе толькі выданьне El Pitazo, на які спасылаецца шэраг расейскіх СМІ). Вэнэсуэльскі праваабаронца паведамляе пра 175 затрыманых пратэстоўцаў.
Toda Venezuela hoy #23Ene se reencuentra en las calles, uniéndonos en una sola voz contra el usurpador. ¡Arriba Mérida, Maracay y Araure! #GritemosConBrio pic.twitter.com/znI2cmC83G
— Juan Guaidó (@jguaido) 23 stycznia 2019
Да гэтага жыхары шэрагу раёнаў сталіцы Вэнэсуэлы Каракасу 21 студзеня выйшлі на антыўрадавыя маніфэстацыі пасьля няўдалай спробы групы вайскоўцаў зладзіць мяцеж раніцай таго самага дня.
10 студзеня пераможца прэзыдэнцкіх выбараў у Вэнэсуэле Мадура ўступіў на пасаду кіраўніка дзяржавы. Ён прынёс прысягу ў Вярхоўным судзе, а не ў Нацыянальнай асамблеі, якая знаходзіцца пад кантролем палітычных апанэнтаў прэзыдэнта ад сьнежня 2015 году.
Que el mundo vea a mi Maracaibo. ¡Cuanto orgullo! 🇻🇪 #GritemosConBrío pic.twitter.com/B9WFpTgCDA
— Juan Pablo Guanipa (@JuanPGuanipa) 23 stycznia 2019
Больш за дзясятак краін лацінаамэрыканскага рэгіёну заявілі аб непрызнаньні новага прэзыдэнцкага тэрміну Мадура.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Хто такі Хуан Гуайдо — лідэр апазыцыі Вэнэсуэлы, які абвясьціў сябе прэзыдэнтам