Суд у Эдынбургу абвінаваціў былога першага міністра Шатляндыі 64-гадовага Алекса Сэлманда ў 14 злачынствах. У тым ліку — у дзьвюх спробах згвалтаваньня, дзевяці эпізодах сэксуальнага гвалту, двух нападах непрыстойнага характару і парушэньні грамадзкага парадку, піша «Бі-Бі-Сі».
Сэлманд не прызнае абвінавачаньняў і называе сябе невінаватым. Ён быў адпушчаны пад заклад. 64-гадовы палітык вядзе праграму на расейскім тэлеканале RT (былы Russia Today), галоўны рэдактар каналу Маргарыта Сіманьян зьвязала крымінальную справу зь ягоным месцам працы.
!!!!!!!!!!!! Ведущий политического шоу на нашем канале, бывший глава Шотландии Алекс Салмонд только что АРЕСТОВАН !!!!!!!!!!!!
— Маргарита Симоньян (@M_Simonyan) January 24, 2019
Імя Сэлманд фігуравала ў паліцэйскім расьсьледаваньні аб магчымых сэксуальных дамаганьнях да дзьвюх жанчын некалькі гадоў таму. Справаздачу аб ўнутраным расьсьледаваньні абвінавачаньняў урад Шатляндыі перадаў паліцыі ў жніўні. Палітык выйграў грамадзянскі пазоў супраць ураду, заявіўшы, што ўнутранае расьсьледаваньне праводзілася са шматлікімі парушэньнямі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Шатляндыя. 55 супраць 44: больш паўнамоцтваў, але без незалежнасьціПад кіраўніцтвам Сэлманда ў 2014 годзе быў праведзены рэфэрэндум аб незалежнасьці Шатляндыі. Ён скончыўся паразай прыхільнікаў незалежнасьці, пасля гэтага Сэлманд сышоў у адстаўку з пасады першага міністра і лідэра Шатляндзкай нацыянальнай партыі, якая дамагалася незалежнасьці.