«Прэдседацель» і Рыбка: «На меня так не сматрыце, на каво меняць хаціце?» 

Тыдзень у калгаснай сажалцы лавілі хітрую Рыбку, ды толькі за хвост учапіліся, высьлізнула.

Нават «прэдседацель» выйшаў на рыбалку, уласным прыкладам паказаць, як правільна «падсякаць». Але выцягваць на бераг не сьпяшаецца: раптам пачне выконваць «непапулярныя» жаданьні ды сама захоча стаць «прэцядацелькай»?

Рыбакі са стажам Саша і Сірожа, пэрсанажы мастака Аляксея Хацкевіча, пасьмяхаюцца з боса: «Казіно ўжо ёсьць, цяпер да іх ўзроўню трэба падцягваць рыбгасы».

А як вам гісторыя зь няўлоўнай Рыбкай?