Маск паказаў першы запуск рухавіка ракеты, якая можа дастаўляць людзей на Месяц і Марс

Ракета Starship павінна будзе дастаўляць астранаўтаў на Месяц і перакідваць каляністаў на Марс

Заснавальнік SpaceX Ілан Маск паказаў першы запуск рухавіка Raptor, які ўсталююць на касьмічным караблі Starship. Як паведамляў Маск, цяга рухавіка складае 200 тон.

Раней у SpaceX заяўлялі, што ракета Starship павінна будзе дастаўляць астранаўтаў на Месяц і перакідваць каляністаў на Марс. Яе даўжыня перавысіць 100 метраў, дыямэтар - 9 мэтраў. На ракеце будзе ўсталяваны 31 рухавік.

SpaceX у цяперашні час будуе прататып ракеты на сваім аб'екце ў штаце Тэхас.