Народ — «прэдседацелю»: «Стабільнасьці ў нас разныя: вы наверсе чыстыя, а мы ўнізе гразныя»

«Прэдседацель» заклапочаны, як угаварыць кіраўніка суседняга калгасу падкінуць грошыкаў на падтрымку штаноў — той заўсёды просіць наўзамен неадэкватныя паслугі.

Але паколькі прыярытэтныя задача для гаспадаркі — «стабільнасьць сахраніць», даводзіцца наступаць на горла, рабіць выгляд, што сусед найпрыемнейшы ва ўсіх адносінах.

Ды толькі падначаленыя сумняваюцца, што «прэдседацель» дбае найперш пра народ, а ўжо потым пра сябе: «Стабільнасьці ў нас разныя: вы там усе чыстыя, а мы тут гразныя».

А вы верыце, што першая асоба спачатку думае пра электарат?