Абаронцу Курапатаў Дзяніса Ўрбановіча зьбіла машына

У суботу ўвечары на Дзяніса Ўрбановіча, які нёс вахту ў Курапатах, наехаў аўтамабіль. За стырном быў 60-гадовы Анатоль Лабанок, які падпрацоўвае музыкантам у рэстарацыі «Паедзем паядзім»

Як паведамляе Ганна Шапуцька, Лабанок «ехаў хутка, мэтанакіравана на абаронцаў, каб Дзяніс не адскочыў, невядома чым бы ўсё скончылася». Дзяніс Урбановіч адляцеў і ўдарыўся галавой аб асфальт. Выклікалі хуткую дапамогу. У Дзяніса мэдыкі дыягнаставалі моцныя ўшыбы.

Кіроўца зьехаў зь месца ДПЗ. Пазьней супрацоўнікі ДАІ забралі правы ў Лабанка. Машына аформлена на ягоную дачку, якая прасядзела ўвесь час у машыне, закрыўшы твар рукамі, пакуль ДАІ праводзіла сьледчы экспэрымэнт.

Паводле словаў Ганны Шапуцькі, супрацоўнікі ДАІ і хуткай дапамогі спрацавалі прафэсійна, адрэагавалі вельмі хутка.