Аляксандар Лукашэнка 1 сакавіка сустрэўся з журналістамі. «Вялікая размова» кіраўніка Беларусі цягнулася больш за 7 гадзінаў. Свабода падглядзела, як карыстальнікі сацсетак сачылі за адказамі і пытаньнямі Лукашэнкі.
Лукашенко открывает сезон стэндапа. Готовьтесь записывать панчи, рисовать мемасики. Как говорил Дара О%27Бриен: это надо было видеть. #агл2019
— gadushecko (@gadushecko) 1 марта 2019 г.
Все панчи хороши, но одна проблема, они уже все были. Хочется свежих идей и заявлений. #agl1
— Misha Gypsynkov (@mambakla) 1 марта 2019 г.
Амаль пабіў рэкорд па працягласьці
Па працягласьці трансьляцыі сёлетняя прэсавая канфэрэнцыя стала найдаўжэйшай у гісторыі — 7 гадзін 26 хвілін. Але гэта з улікам 15-хвіліннага перапынку.
о! туалетный перерыв! #агл2019
— GrbIz (@big_grblz) 1 марта 2019 г.
Два гады таму, 3 лютага 2017 году, Аляксандар Лукашэнка правёў прэсавую канфэрэнцыю для беларускіх і замежных мэдыяў, якая цягнулася 7 гадзін 21 хвіліну.
Говорят, некоторые люди состарились, пока смотрели эту пресс-конференцию Лукашенко.#agl1 #агл2019
— НеРон Уизли (@not_RW) 1 марта 2019 г.
Выходзіць, што сама прэсавая канфэрэнцыя цягнулася 7 гадзін 11 хвілін і стала другой па працягласьці ў гісторыі размоў Аляксандра Лукашэнкі з журналістамі.
А как вы смотрите #agl1 #агл2019 pic.twitter.com/LiRHY8vqoZ
— Alaiksei Andreyanau (@HighAley) 1 марта 2019 г.
Сказаў, калі завяжа з прэзыдэнцтвам, але пойдзе на шосты тэрмін
Аляксандар Лукашэнка не зьбіраецца перадаваць уладу сваім дзецям. Ён абяцае не сядзець у прэзыдэнцкім крэсьле да сьмерці.
Таксама адзначыў, што «ня зможа ня высунуць» сябе падчас будучых прэзыдэнцкіх выбараў. Калі яны адбудуцца, Лукашэнка паабяцаў вызначыцца ў сакавіку-красавіку.
#агл2019, президент меня успокоил - коле передавать свой пост не будет. ух я выдохнул
— Eugene Bedunkevich (@BedunkevichE) 1 марта 2019 г.
Дзень Волі будзе не на стадыёне «Дынама»
Лукашэнка заявіў, што «сьвяткаваньня БНР на „Дынама“ ня будзе», дадаўшы, што для правядзеньня «падобных акцый» існуе плошча Бангалор.
Арганізатары Дня Волі заявілі, што не пагодзяцца праводзіць сьвяткаваньні на плошчы Бангалор. Яны пішуць, што рыхтуюць нацыянальнае сьвята, а не апазыцыйны мітынг ці палітычную акцыю, пра якія казаў Лукашэнка.
Помнік у Курапатах паставілі, а крыжы там ня трэба
Нарэшце добра знаёмы і звыклы Лукашэнка, такі які ёсць. А то прычэшуць, прыпудраць, нейкіх таямніц наробяць, качак запусцяць, каб больш цёплы вобраз збудаваць, процьму адценняў набудуюць. Паставілі шыльду беларускамоўную на вакзале і хопіць. Радуйцеся і куляйце чаркі ў Курапатах.
— Dźmitry Hurnievič (@hurnievic) 1 марта 2019 г.
Аляксандар Лукашэнка адрэагаваў на абвінавачаньні ў ягоны адрас у тым, што ён ігнаруе Курапаты.
«Прывядзём у парадак Курапаты, каб дэманстрацыі з крыжамі па пэрымэтры не было. Навошта вы павыстаўлялі там белыя крыжы? Вам што, царква дазволіла гэта рабіць? Гэта дэманстрацыя, а я супраць такой дэманстрацыі».
І чаго так па-зьверску ставіцеся да прадпрымальнікаў, якія паставілі за паўкілямэтра рэстаран? Ну паглядзелі, пастаялі, успомнілі, зайшлі туды, выпілі па чарцы. Што ў гэтым дрэннага? Гэта ж ня супраць Курапатаў рэстаран!»
Пратэсты супраць рэстарацыі ля Курапатаў. Што важна ведаць
Зьявіліся новыя мемы
— ZŁO (@Sapryk) 1 марта 2019 г.
Так Лукашэнка ахарактарызаваў 42-га прэзыдэнта ЗША Біла Клінтана, згадваючы, яго менскі візыт у 1994 годзе, а таксама «лаву Клінтана». Такі мэмарыяльны знак паставілі ў Курапатах у памяць ахвяраў сталінскіх рэпрэсій. За 25 гадоў «лаву Клінтана» неаднаразова апаганьвалі вандалы.
"..мы обречены жить вместе" #agl1
— 1791 (@Adam666Black) 1 марта 2019 г.
Так Лукашэнка апісаў беларуска-расейскія адносіны. Паводле Лукашэнкі, у Расеі «няма ніякіх намераў паглынуць Беларусь». Калі сёньня ў Беларусі вынесьці на рэфэрэндум пытаньне пра ўключэньне Беларусі ў склад Расеі, «98% прагаласуюць супраць».
Цитата дня от Лукашенко:"Женщины, снимайте свои штаны деловые и будете танцевать"#agl1
— РБ головного мозга (@belamova) 1 марта 2019 г.
#agl1 pic.twitter.com/kpTjHOV5vk
— Алiна (@_j87) 1 марта 2019 г.
Новыя мемы ствараеце менавіта вы. Сачыце за кантэнтам Свабоды ў нашых сацыяльных сетках 👇