МЗС: пра вяртаньне амбасадара ЗША абвяшчаць зарана

Прадстаўнік Дзярждэпартамэнту ЗША Джордж Кент і міністар замежных спраў Беларусі Ўладзімер Макей

Прэсавы сакратар Міністэрства замежных спраў Анатоль Глаз пракамэнтаваў Радыё Свабода паведамленьні ў сацыяльных сетках пра вяртаньне ў Беларусь амбасадара Злучаных Штатаў:

«Пра вяртаньне амбасадара міністар казаў два месяцы таму. Там ён казаў, што для гэтага спатрэбіцца яшчэ шмат часу. Ёсьць пэўныя ўмовы, каб ён вярнуўся, тэхнічнага складу таксама».

Міністэрства замежных спраў Беларусі зьняло абмежаваньні на колькасьць супрацоўнікаў амбасады ЗША ў Менску, якія дзейнічалі з 2008 году.

Пра гэтае рашэньне амэрыканскі бок быў праінфармаваны падчас сустрэчы памочніка Дзяржаўнага сакратара ЗША Джорджа Кента зь міністрам замежных спраў Беларусі Ўладзімерам Макеем.

Бакі таксама абмеркавалі беларуска-амэрыканскія дачыненьні і актуальныя пытаньні міжнароднага парадку дня.