У Калюмбіі разьбіўся самалёт. 14 чалавек загінулі

Douglas DC-3, ілюстрацыйнае фота

9 сакавіка каля 10:40 мясцовага часу (18:40 па беларускім) у Калюмбіі разьбіўся самалёт Douglas DC-3, паведамляе El Tiempo.

На борце было сама меней 14 чалавек, у тым ліку мэр невялічкага гарадка Тарайра з мужам і дачкой. Усе загінулі.

Самалёт рабіў кароткі пералёт у цэнтры краіны. Перад катастрофай пілёт паведаміў пра надзвычайную сытуацыю і, верагодна, спрабаваў ажыцьцявіць аварыйную пасадку.

Douglas DC-3 — адна з найстарэйшых мадэляў самалётаў, якая працягвае выкарыстоўвацца для перавозак. Першы DC-3 быў выпушчаны больш як 80 гадоў таму.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Вэнэсуэла засталася без электрычнасьці