Саша, Сірожа і ўраджай: «Расаду на акенцы садзі, усё яшчэ ўперадзі!»

Разам з прагрэсіўным чалавецтам Саша і Сірожа чакаюць прыходу сапраўднай вясны — карціць патаўчыся ў перапоўненай электрычцы ды нарэшце засадзіць свае кроўныя соткі.

Пакуль жа народныя героі мастака Аляксея Хацкевіча вымушаныя варажыць на падваконьнях у гарадзкой кватэры:

«Расаду на акенцы садзі, палівай усё як нада — бдзі!»

І як заклінаньне на добры ўраджай:

«Усё яшчэ ўперадзі!»

А вы ўжо гатовыя да пачатку дачнага сэзону?