Азэрбайджан — 5, Беларусь — 0. Як зьмяняюцца прэзыдэнты ў постсавецкіх краінах. МАПА

У Казахстане падаў у адстаўку Нурсултан Назарбаеў, які кіраваў дзяржаваю яшчэ з савецкага часу. Ён займаў пасаду 30 гадоў, даўжэй за ўсіх постсавецкіх прэзыдэнтаў. Свабода паглядзела, як зьмяняліся прэзыдэнты ў былых 15 савецкіх рэспубліках.

Як зьмяняліся прэзыдэнты ў 15 постсавецкіх дзяржавах (без уліку часовых выканаўцаў абавязкаў)

Найбольш прэзыдэнтаў зьмянілася ва Ўкраіне (5), Азэрбайджане (5) і Малдове (5). Доўгі час Нурсултан Назарбаеў заставаўся галоўным палітычным доўгажыхаром, цяпер ён саступіў месца на алімпе найбольш непатапляльных прэзыдэнтаў Аляксандру Лукашэнку, які кіруе Беларусьсю ўжо 25 гадоў.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Чым падобныя і чым адрозьніваюцца Аляксандар Лукашэнка і Нурсултан Назарбаеў, які сышоў у адстаўку

За постсавецкі час прэзыдэнты не мяняліся ў Таджыкістане, дзе гэтую пасаду 25 гадоў займае Эмамалі Рахмон, і ў Беларусі. Лукашэнка прэзыдэнт даўжэй на пару месяцаў, але Рахмон даўжэй кіруе дзяржаваю (да прэзыдэнцтва быў старшынём Вярхоўнага савету). У Казахстане адбылася першая зьмена, пакуль дзяржавай часова кіруе сьпікер парлямэнту Касым-Жамарту Такаеў.

Больш за 10 гадоў не зьмяняліся прэзыдэнты ў Расеі і Туркмэністане:

  • У Расеі ўлада зьмянялася тройчы, агулам Уладзімір Пуцін кіруе 15 гадоў;
  • Другі прэзыдэнт Туркмэністану Гурбангулы Бэрдымухамэдаў кіруе дзяржавай з 2007 году.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Бакіеў пра сяброўства з Лукашэнкам, страчаную маёмасьць, прысуды і вайсковыя базы