Лукашэнка ўзнагародзіў расейскую сьпікерку Матвіенку ордэнам Скарыны

Прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін і Валянціна Матвіенка

Аляксандар Лукашэнка ўзнагародзіў старшыню Савету фэдэрацыі Расеі Валянціну Матвіенку ордэнам Скарыны «за значны асабісты ўклад ва ўмацаваньне дружалюбных адносін і разьвіцьцё супрацоўніцтва паміж Рэспублікай Беларусь і Расейскай Фэдэрацыяй».

Матвіенка была адной з ініцыятарак расейскага закону аб адказнасьці за «прапаганду гомасэксуалізму», актыўна падтрымала анэксію Крыму і удзельнічала ў стварэньні сьпісу так званага «патрыятычнага стоп-ліста» — сьпісу замежных некамэрцыйных арганізацыяў, якія пагражаюць інтарэсам Расеі.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: На Форуме рэгіёнаў Беларусі і Расеі заявілі, што Захад перапісвае гісторыю, «каб зрабіць з нас дурняў»

Сярод ранейшых ляўрэатаў ордэну Скарыны — расейскі палітык Генадзь Зюганаў, сьпявак Філіп Кіркораў, а таксама кампазытар і прадусар Віктар Дробыш.