«Прэдседацель»: «Стаўце на рамонт трубу!» 

«Прэдседацель» не на жарт раззлаваўся на праўленьне суседняга калгасу, якое ня хоча пускаць ягоны ўраджай у свае крамы.

І вырашыў адказаць асымэтрычна: закрыць шлюзы на трубах, па якіх цячэ стратэгічны транзытны прадукт.

«Мы жа ім дабра жэлаем, нашы фрукты падганяем, — крыўдзіцца гаспадарнік. — А яны вядуць барбу. Стаўце на рамонт трубу!»

Сашу і Сірожу, героям мастака Аляксея Хацкевіча, ня церпіцца дачакацца, чым скончыцца дэмарш боса.