Самазанятым беларусам дазволілі працаваць зь юрыдычнымі асобамі і ІП

Ілюстрацыйнае фота

Аляксандар Лукашэнка падпісаў указ № 151, які дазваляе самазанятым грамадзянам выконваць замовы юрыдычных асобаў і індывідуальных прадпрымальнікаў, піша БелТА. Раней заканадаўства дазваляла самазанятым супрацоўнічаць толькі зь фізычнымі асобамі.

Да самазанятых грамадзян адносяцца фізычныя асобы, якія сплачваюць адзіны падатак.

Таксама ўказ перавёў з даляраў у рублі сплату падатку на здабычу нафты і калійнай солі.​