У Менску прайшоў адменены напярэдадні «Чарнобыльскі шлях». ФОТА

Шэсьце пачалося на пляцоўцы ля Акадэміі навук і скончылася ля капліцы Божай Маці «Сысканьне загінуўшых» у парку Дружбы народаў

Пачатак акцыі на пляцоўцы ля Акадэміі Навук.

Падчас збору на пляцоўцы каля Акадэміі навук да ўдзельнікаў выйшаў падпалкоўнік міліцыі, які не прадставіўся. Ён сказаў, што акцыя і шэсьце несанкцыяваныя.

Спачатку ўлады дазволілі шэсьце, пазьней арганізатары адклікалі заяўку, бо ня хочуць плаціць міліцыі больш як 5000 рублёў за ахову.

Падпалкоўнік міліцыі папярэджвае Ніну Багінскую аб адказнасьці за несанкцыяваную акцыю.

Арганізатары шэсьця Вольга Кавалькова, Дзьмітры Кучук і Вячаслаў Сіўчык прыйшлі на акцыю, якую самі адмянілі напярэдадні.

Удзельнікаў шэсьця на вуліцы Сурганава здымалі супрацоўнікі «Белтэлерадыёкампаніі». Агулам падчас акцыі працавалі каля 20 журналістаў.

Таксама на акцыі працавалі каля 20 супрацоўнікаў міліцыі і чалавек у цывільным. Вяліся апэратыўныя здымкі.

Ніна Багінская