Як прэзыдэнт Туркмэністану прасьпяваў песьню пра свайго каня

Прэзыдэнт Туркмэністану Гурбангулы Бердымухамэдаў прасьпяваў песьню пра свайго каня па мянушцы Равач. Кіраўнік дзяржавы выступіў разам са сваім унукам, які напісаў музыку.

У песьні ёсьць такія словы: «Ты нам прадвяшчаеш посьпехі, Ты — пачуцьцё таямніцы, Равач! Дзе ёсьць пастаноўка задачы, там ёсьць і рашэньне, Равач»

Бердымухамэдаў прымеркаваў выступ да нацыянальнага сьвята туркмэнскага скакуна.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Відэа: Як сьпяваюць і танцуюць прэзыдэнты — Лукашэнка, Януковіч, Пуцін, Абама...

Гэта далёка ня першая песьня прэзыдэнта краіны. У мінулым годзе ён разам з унукам выканаў рэп пра карысьць спорту. У яго рэпэртуары таксама ёсьць песьня да 8 сакавіка. Акрамя гэтага, Бердымухамэдаў вучыў супрацоўнікаў праваахоўных органаў правільнаму кіданьню нажоў і дэманстраваў ураду навыкі штангіста.

Што да кіраўніка Беларусі, то за 25 гадоў яго прэзыдэнцтва было зафіксавана на камэру некалькі выкананьняў вядомых савецкіх песьняў.

Глядзець з 7 хв 35 сэкунды.