Першы выхад на публіку сына прынца Гары і Мэган. Відэа

Брытанскі прынц Гары, жонка Мэган і іх сын Арчы Гарысан.

Брытанскі прынц Гары і яго жонка Мэган назвалі свайго нованароджанага сына Арчы Харысан Маўнтбатэн-Ўіндзар. Пра гэта паведамляе BBC.

Хлопчык нарадзіўся 6 траўня. Сёньня герцаг і герцагіня Сасэкская ўпершыню паказалі яго публіцы, аказаўшыя перад невялікай групай журналістаў у адной з заляў Уіндзарскага замку. «У яго вельмі мілы характар, ён вельмі спакойны. Ён проста мара», — сказала Мэган пра свайго сына.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Чаму брытанская манархія дэмакратызуецца, а беларуская ўлада манархізуецца

Арчы Гарысан Маўнтбатэн-Ўіндзар — сёмы ў чарзе на брытанскі трон і восьмы праўнук каралевы Лізаветы Другой.