Міхэіл Саакашвілі вярнуўся ў Кіеў. Жывая трансьляцыя

Партыя былога прэзыдэнта Грузіі і кіраўніка Адэскай абласной дзяржаўнай адміністрацыі Міхэіла Саакашвілі абвясьціла аб намеры браць удзел у пазачарговых парламенцкіх выбарах ва Ўкраіне. Пра гэта заявіў лідэр украінскага «Руху новых сіл» Давід Сакварэлідзэ. Саакашвілі прыляцеў у кіеўскі аэрапорт «Барыспаль» на наступны дзень пасьля рашэньня прэзыдэнта Ўкраіны Ўладзіміра Зяленскага вярнуць яму грамадзянства.