Зяленскі ўнёс у Раду законапраект аб пакараньні чыноўнікаў за незаконнае ўзбагачэньне

Уладзімір Зяленскі

Вярхоўная Рада Ўкраіны зарэгістравала законапраект, які прадугледжвае канфіскацыю незаконных актываў чыноўнікаў і пакараньне за набыцьцё такіх актываў.

Законапраект прапанаваў кіраўнік дзяржавы Ўладзімір Зяленскі. Тэкст дакумэнту не публікуецца.

У лютым Канстытуцыйны суд Украіны прызнаў неканстытуцыйным артыкул Крымінальнага кодэксу Ўкраіны аб незаконным узбагачэньні. Пасьля гэтага ў парлямэнт Украіны ўнесьлі больш за 10 законапраектаў аб вяртаньні гэтага артыкула ў Крымінальны кодэкс у новай рэдакцыі.