Канада ня будзе выкарыстоўваць аднаразовы плястык з 2021 году

Ілюстрацыйнае фота

Канада заявіла пра забарону аднаразовага выкарыстаньня плястмасы з 2021 году дзеля выратаваньня акіянаў ад забруджваньня, якое зьяўляецца глябальнай праблемай, заявіў прэм’ер-міністар Джастын Трудо.

«Я вельмі рады паведаміць, што ў 2021 годзе Канада забароніць шкодныя плястмасы для аднаразовага выкарыстаньня», — сказаў Трудо 10 чэрвеня, адзначыўшы, што Канада перапрацоўвае менш за 10% свайго плястыку.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Забараняць поліэтыленавыя пакеты ў крамах заўчасна, — Мінгандлю

Чакаецца, што забарона будзе прадугледжваць паступовую адмову ад поліэтыленавых пакетаў, саломінак і плястыкавых прыбораў, якія складаюць большасьць плястыкавых адходаў у морах сьвету.

Урад Канады заяўляе, што канчатковы тэрмін — 2021 год — далі, каб прадпрымальнікі мелі час прыстасавацца да правілаў.

Летась падчас саміту «Групы сямі» Канада, Францыя, Нямеччына, Вялікая Брытанія, Італія і ЭЗ падпісалі Хартыю супраць забруджваньня навакольнага асяродзьдзя ў сусьветным акіяне. Злучаныя Штаты і Японія не далучыліся да гэтай дамовы.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Амэрыканец спусьціўся ў самы глыбокі пункт акіяну і знайшоў там сьмецьце

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Менску асобны збор сьмецьця не перавышае 3,5% ад эўрапейскай нормы. Улады спадзяюцца на Эўрагульні