Пуцін забараніў авіязносіны з Грузіяй з 8 ліпеня

Эпізод акцыі пратэсту ў Тбілісі 21 чэрвеня 2019

Прэзыдэнт Расеі Уладзімір Пуцін забараніў авіязносіны з Грузіяй. Забарона пачне дзейнічаць з 8 ліпеня. Указ уступіў у сілу з дня падпісаньня — з 21 чэрвеня.

Турыстычным апэратарам рэкамэндуецца на час дзеяньня забароны прыпыніць продаж пуцёвак у гэтую краіну.

Увечары 21 расейскія СМІ са спасылкай на тэлеканал РЕН ТВ паведамілі, што ў выніку беспарадкаў у Тбілісі загінуў адзін чалавек. Разам з тым падкрэсьліваецца, што афіцыйнага пацьверджаньня гэтай інфармацыі няма.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Пратэстоўцы вярнуліся на вуліцы Тбілісі, нягледзячы на ​​адстаўку сьпікера

Акцыя пратэсту ў сталіцы Грузіі аднавілася 21 чэрвеня. Пратэстоўцы таксама ўсталявалі сцэну і гукавое абсталяваньне. Студэнты, якія вырашылі ўзяць удзел у чарговай акцыі, перакрылі праспэкт Руставэлі, які вядзе да парлямэнту.