Лукашэнкі, Мядзьведзеў, Кадыраў. Як глядзелі адкрыцьцё Эўрагульняў у vip-ложы. ФОТА

21 чэрвеня на стадыёне «Дынама» ў Менску адбылося ўрачыстае адкрыцьцё ІІ Эўрапейскіх гульняў. У vip-ложы побач з Аляксандрам Лукашэнкам і ягонымі сынамі знаходзіліся высокапастаўленыя беларускія чыноўнікі і ганаровыя госьці: прэм’ер-міністар Расеі Дзьмітры Мядзьведзеў, кіраўнік Чачні Рамзан Кадыраў, прэзыдэнт Малдовы Ігар Дадон і іншыя.

Перад пачаткам цырымоніі расейскі прэм'ер Дзьмітры Мядзьведзеў (у цэнтры) і старшыня Савету Рэспублікі Міхаіл Мясьніковіч (справа)

Кіраўніца адміністрацыі Лукашэнкі Натальля Качанава (зьлева), Рамзан Кадыраў размаўляе са старшынём Палаты прадстаўнікоў Уладзімерам Андрэйчанкам

Зьлева направа: дачка прэзыдэнта Азэрбайджана Лэйла Аліева, Дзьмітрый Мядзьведзеў, Рамзан Кадыраў, Аляксандар Лукашэнка, Віктар Лукашэнка, Мікалай Лукашэнка, Дзьмітрый Лукашэнка

Прэм'ер-міністар Сяргей Румас, Аляксандар Лукашэнка і іншыя падчас выкананьня гімну Беларусі

У левым шэрагу: Натальля Качанава, асабаісты доктар Лукашэнкі Сьвятлана Канашэнка, прэс-сакратарка Натальля Эйсмант, супрацоўніца службы дзелавога пратаколу Дар'я Шманай

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Галоўнае Купальле краіны. Рэпартаж з цырымоніі адкрыцьця Эўрапейскіх гульняў. ФОТА