У Іркуцкай вобласьці Расеі, дзе некалькі раёнаў перажываюць моцную паводку, шпіталізаваныя ўжо больш за 130 чалавек, якія пацярпелі ад стыхіі. Усяго па мэдычную дапамогу зьвярнуліся больш за 600 чалавек.
Загінулі, паводле афіцыйных дадзеных, пяць чалавек, яшчэ двое лічацца зьніклымі бязь вестак. Эвакуаваныя больш за тысячу чалавек.
Затоплена больш за 4 тысячы жылых дамоў. Больш за 900 дамоў падтоплена ў горадзе Тулун з насельніцтвам 41 тысяча чалавек, дзе рака Ія, выйшаўшы зь берагоў, прарвала дамбу. З Тулуну эвакуююць хатнюю жывёлу, за апошнія суткі з прыватных дамоў выратаваныя больш за 100 жывёлін. Пры гэтым у зоне паводкі, як паведамляецца, магло загінуць каля 600 галоваў буйной рагатай жывёлы, коней і сьвіней.
Город Тулун в Иркутской области практически полностью ушел под воду. Население эвакуируют, в городе нет света,жилые дома затоплены до 3-го этажа. Есть погибшие и пропавшие. Люди, пытаясь спастись, строят дамбы и обвиняют власти в бездействии. Посмотрите эксклюзивные кадры с места pic.twitter.com/wiFMT8Rwuv
— Сибирь.Реалии (@sibrealii) June 29, 2019
Так або інакш ад стыхіі пацярпелі больш за 50 населеных пунктаў. Паведамляецца, што ў Тулунскім, Ніжнеудзінскім, Тайшэцкім і Чунскім раёнах паводка падтапіла водазаборы, якія забясьпечвалі пітной вадой населеныя пункты. На затопленай тэрыторыі знаходзяцца могілкі, жывёльныя могільнікі і ачышчальныя збудаваньні, таму існуе рызыка пашырэньня інфэкцыяў. Муніцыпалітэты арганізуюць дастаўку пітной вады.
Амаль 30 тысяч чалавек у зоне бедзтва застаюцца без электрычнасьці.
Шэраг СМІ са спасылкай на паведамленьне ТАСС выпусьцілі раніцай у нядзелю паведамленьні аб тым, што ўзровень вады ў горадзе Тулун пачаў зьніжацца пасьля прыезду ў рэгіён Уладзіміра Пуціна.
Чудо! 🤦♂️https://t.co/IPjh6srfpb с помощью @gazetaru
— Телепень стоеросовый (@stoerosoviy) June 30, 2019