Міністар эканомікі: Беларусь і Расея плянуюць да 2021 году прыйсьці да адзіных галіновых рынкаў

Дзьмітры Круты

Беларусь і Расійская Фэдэрацыя дамовіліся да сярэдзіны наступнага году падрыхтаваць уніфікаванае заканадаўства і да 2021 году выйсьці на адзіныя галіновыя рынкі.

Пра гэта заявіў у нядзелю ў этэры тэлеканалу «Беларусь 1» міністар эканомікі Беларусі Дзьмітры Круты.

«Мы выпрацавалі агульныя падыходы да ўсёй працы. Гэта дарожная карта да лістапада, уніфікаванае заканадаўства да сярэдзіны наступнага году, гэта запуск на адзіных правілах тых рынкаў, па якіх мы дамовіліся з 2021 году», — адзначыў Круты.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Мацьвіенка выступае за ўвядзеньне адзінай валюты ў рамках «Саюзу РФ і Беларусі»