«Гэта гісторыя. Свабода. Драйв». Відэа з апошняга «Басовішча»


«„Басовішча“ для мяне — цэлае жыцьцё», — кажа Лідка Пякарская, якую бацькі ўзялі на «Басовішча» ўпершыню ў 4-месячным узросьце. У 1989-м яе маці Барбара Пякарская была арганізатаркай фэстывалю музыкі маладой Беларусі, які 30 гадоў праходзіў у Гарадку на Падляшшы.

Сёлета 30-е «Басовішча», і арганізатары вырашылі, што яно стане апошнім. Як прайшоў заключны фэстываль і якімі словамі згадваюць музыкі ўсе гэтыя гады «Басоў», — у відэа Свабоды.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Апошняе «Басовішча»: «Лепш спыніць яго на высокай ноце, чым калі б яно памерла самое»