Беспрацоўных у Беларусі стала крыху менш — 4,4%

Кірмаш вакансіяў, ілюстрацыйнае фота

Нацыянальны статыстычны камітэт апублікаваў лічбы рэальнага беспрацоўя ў Беларусі ў другім квартале 2019 году.

Занятасьць насельніцтва ва ўзросьце 15–74 гадоў склала 67,4% (у І квартале налічылі 68%), а ўзровень беспрацоўя згодна з мэтодыкай Міжнароднай арганізацыі працы — 4,4% (у І квартале было 4,6%). Гэта значыць, беспрацоўных каля 200 тысячаў чалавек.

Пры тым колькасьць афіцыйна зарэгістраваных беспрацоўнымі застаецца на парадак ніжэйшай — на 1 чэрвеня такіх было 0,3% ад працоўнай сілы.

Раней афіцыйныя лічбы па фактычным беспрацоўі публікаваліся зусім ня часта. Былі яны такія:

  • 1999 — 6,2%,
  • 2009 — 6,1%,
  • 2012 — 5,6%,
  • 2016 — 5,8%.
  • 2018 — 4,7%.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Якія вакансіі самыя частыя ў Беларусі
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Пошукі працы займаюць 9 месяцаў. І яшчэ 9 фактаў пра беспрацоўе ў Беларусі