У расейскай сталіцы 10 жніўня адбыўся санкцыяваны мітынг пад лёзунгам «Вернем сабе права на выбары». Акцыя пачалася а 14-й гадзіне па маскоўскім часе на праспэкце Сахарава. На мітынг прыйшлі каля 50 тысяч чалавек. Пасьля мітынгу адбыліся масавыя затрыманьні — агулам былі затрыманыя каля 180 чалавек.
Расейская служба Свабоды вяла жывую відэатрансьляцыю з Масквы, а таксама тэкставую трансьляцыю і стрымы зь іншых гарадоў.
Массовые акции в России: новые фото и данные о задержанных https://t.co/G4m4e5C9Cx pic.twitter.com/dmkky6r3uU
— Апостроф (@apostrophe_ua) August 10, 2019
Опять никто не пришёл pic.twitter.com/iZwFp8eZMR
— Илья Варламов (@varlamov) August 10, 2019
У дзень пратэстаў у Маскве таксама праходзіў афіцыйны турнір аўтазакаў. За дзень да мітынгу нехта разаслаў правакацыйныя SMS.
Позорная сцена на Маросейке: здоровенные мужики в форме носятся за безоружными мальчишками, ловят их. Шакалье племя отрабатывает свои пайки. pic.twitter.com/XYZCkmr7Tr
— Roustem Adagamov (@adagamov) August 10, 2019
Возле #митингЗАсвободу небольшая провокация - кто-то кинул дымовую шашку. Провокация, впрочем, не удалась. pic.twitter.com/tjZtrLI7Mt
— Радио Свобода (@SvobodaRadio) August 10, 2019
Сэрыя адзіночных пікетаў у знак салідарнасьці з маскоўскай акцыяй за сумленныя выбары прайшла ў Санкт-Пецярбургу і ў іншых гарадах Расеі. На Далёкім Усходзе і ў Сыбіры яны абышліся без затрыманьняў. Паліцыя затрымала каля пяцідзесяці ўдзельнікаў сэрыі адзіночных пікетаў у падтрымку сумленных выбараў у цэнтры Пецярбургу. Перад акцыяй быў затрыманы таксама лідэр пецярбурскага штабу апазіцыянэра Аляксея Навальнага Аляксандар Шуршнеў, паведаміла выданьне «Фонтанка».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Паліцыя затрымала 50 чалавек на пратэстнай акцыі ў ПецярбургуПратэсты ў Маскве трываюць ужо месяц. Жыхары гораду пратэстуюць супраць нядопуску апазыцыянэраў у кандыдаты на выбарах у Маскоўскую гарадзкую думу. Папярэднія акцыі былі жорстка разагнаныя, сотні людзей былі затрыманыя, заведзеныя крымінальныя справы аб масавых беспарадках.