Юрыстка расейскага «Фонду барацьбы з карупцыяй» Любоў Собаль паведаміла ў Twitter пра сваё затрыманьне 10 жніўня.
Невядомыя ў масках уварваліся ў цэнтар збору подпісаў і прадставіліся паліцыяй, затрымалі Любоў Собаль і зьвезьлі яе. У офісе праводзяць ператрус.
Полиция https://t.co/RTA4TqPbtZ
— Соболь Любовь (@SobolLubov) August 10, 2019
Собаль зьбіралася выставіць сваю кандыдатуру на выбары ў Маскоўскую гарадзкую думу. За яе сабралі 6000 подпісаў з 4500 неабходных, але частку подпісаў забракавалі — жанчыну не дапусьцілі ў кандыдаты.
10 жніўня яна зьбіралася ісьці на чарговы, але цяпер санкцыянаваны мітынг супраць адмовы незалежным актывістам у рэгістрацыі кандыдатамі, які пачаўся а 14-й гадзіне, якраз у момант затрыманьня.
Паліцыя заявіла, што яна і іншыя ўдзельнікі мітынгу нібыта «зьбіраліся арганізаваць правакацыі».
⚡️ В квартиру, где расположена одна из наших резервных студий, пытается вломиться ОМОН. Там сейчас находятся 10 наших сотрудников и волонтеров. Напоминаем, что сегодняшний митинг на проспекте Сахарова, с которого мы должны были вести трансляцию, согласован с властями города.
— Навальный LIVE (@navalnylive) August 10, 2019
ОМОН ищет Любовь Соболь в нашей резервной студии. При этом Любовь Соболь несколько минут назад задержали в Центре сбора подписей и уже везут в неизвестном направлении.
— Навальный LIVE (@navalnylive) August 10, 2019
У той жа час у кватэру, дзе разьмешчаная адна з рэзэрвных студыяў каналу «Навальный LIVE» (праект лідэра «Фонду барацьбы з карупцыяй» Аляксея Навальнага), уварваўся ОМОН. Паводле твітэру каналу, дзьверы выламалі, дзесяцёх супрацоўнікаў затрымалі, тэлефоны і іншую тэхніку адбіраюць.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Маскве прайшоў мітынг за права на выбары, шмат затрыманых. ВІДЭАТРАНСЬЛЯЦЫЯПратэсты ў Маскве трываюць ужо месяц. Жыхары гораду пратэстуюць супраць нядопуску апазыцыянэраў у кандыдаты на выбарах у Маскоўскую гарадзкую думу. Папярэднія акцыі былі жорстка разагнаныя, сотні людзей былі затрыманыя, заведзеныя крымінальныя справы аб масавых беспарадках.