Лукашэнка запрасіў Зяленскага ў госьці

Уладзімір Зяленскі і Аляксандар Лукашэнка, кастрычнік 2019

Кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка адправіў ліст падзякі прэзыдэнту Ўкраіны Ўладзіміру Зяленскаму і запрасіў яго ў госьці, піша Tut.by са спасылкай на прэс-службу Лукашэнкі.

Лукашэнка запрасіў Зяленскага прыехаць у Беларусь з афіцыйным візытам у зручны для яго час.

Лукашэнка падзякаваў Зяленскаму за цёплы прыём беларускай дэлегацыі ў Жытоміры, адзначыўшы, што перамовы прадэманстравалі салідарнасьць краін у пытаньнях міжнароднага парадку дня і двухбаковай супрацы.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Зяленскаму спадабалася пачуцьцё гумару Лукашэнкі