У Расеі разглядаюць законапраект аб прызнаньні ўкраінцаў і беларусаў носьбітамі расейскай мовы

Дзьвюхмоўныя шыльды ў Пінску. Ілюстрацыйнае фота.

Урад Расеі на пасяджэньні ў чацьвер разгледзіць праект закону аб прызнаньні ўраджэнцаў Украіны і Беларусі носьбітамі расейскай мовы без спэцыяльнай гутаркі пры звароце аб атрыманьні грамадзянства Расеі, паведамляе «Интерфакс».

Як паведаміла прэс-служба ўраду, адпаведныя зьмены прапануецца ўнесьці ў артыкул 331 закону «Аб грамадзянстве Расейскай Фэдэрацыі».

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Расейскія пашпарты выдаюць наўпрост на тэрыторыі Данбасу, — СМІ