Лукашэнка расказаў пра кумаўство і «нармальны рост для жанчын»

Аляксандар Лукашэнка зьбірае кавуны і бульбу зь дзяўчатамі са «службы пратаколу», 2018 год

У час сустрэчы ў Акадэміі кіраваньня 18 кастрычніка Аляксандар Лукашэнка, як вынікае зь відэазапісу дзяржаўнага Агенцтва тэленавінаў, расказаў пра стаўленьне да росту жанчынаў.

Начальніца аддзелу адукацыі Ганцавіцкага райвыканкаму Надзея Здрок спытала (ад 34-й хвіліны на відэа) Лукашэнку пра крытэры ацэнкі эфэктыўнасьці працы дзяржаўных органаў — той прапанаваў адказаць ёй самой на сваё пытаньне. Адказ Лукашэнку спадабаўся, і ён перапытаў, навошта яна пытае яго, калі сама ўсё ведае. Здрок сказала: «Вы ж разумееце, я маленькі чалавек, а вы…»

165–175 см

Аляксандар Лукашэнка не пагадзіўся (на гэтым відэа ад 1:15), адзначыў, што Надзея Здрок не маленькая, а нармальная, бо «жанчыне і ня трэба быць вышэйшай».

«Я ўвогуле не прыхільнік жанчын пад мой рост, пад два мэтры — навошта? — спытаў Лукашэнка. — Жанчына павінна быць 165–175 сантымэтраў, гэта нармальна для жанчын. Я, вядома, ня супраць высокіх-даўганогіх... Таму вы нармальны абсалютна чалавек — з майго пункту гледжаньня».

Ён дадаў, што ведае: рэктар Акадэміі кіраваньня любіць высокіх жанчын.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «З жалем успрымаю лесьбіянства». 10 цытат Лукашэнкі пра «любімых жэншчын»

Сын Віктар на пасадзе асабістага памочніка — не кумаўство

У адказе Надзеі Здрок Аляксандар Лукашэнка таксама заявіў, што не прымае клянавасьці і кумаўства, калі людзей прызначаюць на пасады, бо «гэта давераная асоба», «гэта блізкі». Але тут жа згадаў свайго старэйшага сына Віктара, якога ў 2005 годзе прызначыў памочнікам у нацыянальнай бясьпецы.

«Я яго чаму памочнікам прызначыў? — сказаў Лукашэнка. — Ён часта гэтым карыстаўся. Каб нейкае вельмі вострае актуальнае пытаньне данесьці да прэзыдэнта на працягу некалькіх гадзін. І я не пашкадаваў: я атрымліваў адкрытыя, сумленныя, непрыгладжаныя пытаньні».

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Лукашэнка выказаўся супраць закону аб хатнім гвалце. І расказаў, каго біў са сваіх дзяцей

43-гадовы Віктар Лукашэнка таксама займае ад 2007 году крэсла ў Радзе бясьпекі Беларусі, з красавіка 2019 году зьяўляецца выканаўцам абавязкаў першага віцэ-прэзыдэнта Нацыянальнага алімпійскага камітэту (прэзыдэнтам там ад 1997 году сам Аляксандар Лукашэнка).

Брат Віктара, 39-гадовы Дзьмітры Лукашэнка — таксама чалец Нацыянальнага алімпійскага камітэту, старшыня цэнтральнай рады «Прэзыдэнцкага спартовага клюбу».

15-гадовы Мікалай Лукашэнка, які нарадзіўся ад іншай маці, цяпер вучыцца ў школе. Паводле ягонага бацькі, ён «занадта апазыцыйны» для таго, каб паступаць у Акадэмію кіраваньня.

Што яшчэ сказаў Лукашэнка

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Ціхі і спакойны, але актыўны і з бойкамі. Лукашэнка расказаў, які хоча парлямэнт
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Прыйдзем да гэтага прыгожа». Лукашэнка дапусьціў, што будзе ствараць партыю
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Лукашэнка: Беларусь можа далучыцца да Эўразьвязу без усялякіх зьменаў заканадаўства
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Сорамна нават казаць». Лукашэнка зноў абурыўся сытуацыяй у школах
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Лукашэнка згадаў, як прэзыдэнта ЗША хацелі зрабіць кіраўніком Саюзнай дзяржавы
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Прыйдзем да гэтага прыгожа». Лукашэнка дапусьціў, што будзе ствараць партыю
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Каля 850 беларусаў атрымалі ад Лукашэнкі імунітэт ад затрыманьняў
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «У Інтэрнэце перабольшваюць мае магчымасьці». Лукашэнка патлумачыў, як карыстаецца прыгажунямі са службы пратаколу
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Лукашэнка пра выбары: Абярэм патрэбных прэзыдэнта і дэпутатаў
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Лукашэнка: «Акумулятаршчыкам», якія вылучаюцца кандыдатамі ў дэпутаты, пофіг гэты акумулятарны завод