Выступ кандыдата зьнялі з эфіру за заклік да імпічмэнту Лукашэнкі

Уладзімер Няпомняшчых

Зварот гомельскага актывіста Ўладзімера Няпомняшчых мелі трансьляваць 22 кастрычніка а 19.00, але зьнялі з эфіру, паведамляе АГП.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Ад слоў „імпічмэнт Лукашэнку“ яны наклалі ў штаны». Як выступ кандыдата ў дэпутаты не пусьцілі ў эфір

«Галоўная мая віна ў тым, што першым пунктам маёй праграмы ў парлямэнце будзе імпічмэнт Лукашэнкі», — патлумачыў кандыдат.

У звароце ён таксама прапанаваў абмежаваць ахову прэзыдэнта двума супрацоўнікамі і заявіў, што будзе дамагацца для дэпутатаў мінімальнай пэнсіі па краіне.

Няпомняшчых паабяцаў неўзабаве выкласьці свой выступ у інтэрнэт.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: 10+10 нечаканасьцяў ад ЦВК. Каго (не) зарэгістравалі кандыдатамі ў дэпутаты