Ці пасьпеюць перапісаць насельніцтва? Лічбы

Ілюстрацыйнае фота

Палічылі, колькі чалавек трэба перапісаць перапісчыку, каб пасьпець завершыць перапіс у вызначаны тэрмін.

На Telegram-канале Nexta публікаваліся скаргі перапісчыкаў на тое, што яны не пасьпеюць абысьці патрэбную колькасьць людзей, каб своечасова завершыць перапіс.

На перапісе задзейнічалі 12 500 перапісчыкаў.

На 21 кастрычніка (апошнія на момант публікацыі зьвесткі Белстата) перапісалі 4 920 800 чалавек. Гэта значыць, на той дзень заставалася перапісаць яшчэ каля 4 554 200 чалавек — па 506 022 чалавекі за кожны з астатніх 9 дзён.

Калі падзяліць гэта на 12 500 перапісчыкаў і ня ўлічваць магчымасьць перапісу на стацыянарных участках, выходзіць, што кожнаму перапісчыку трэба перапісаць за дзень 40,48 чалавека.

Каля 20% беларусаў прайшлі перапіс праз інтэрнэт.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Аўтаматам ставяць роднай расейскую мову»: Людзі абураюцца перапісам, у Белстаце ня бачаць праблемы
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Інтэрнэт-перапіс насельніцтва Беларусі скончыўся. Што далей?
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Запісваюць, не пытаючы, расейскую мову хатняй, патрабуюць імя па-расейску. Якія хібы ў перапісу-2019