Кампанія мільярдэра Ілана Маска SpaceX плянуе запусьціць 11 лістапада на арбіту ракету Falcon 9 з 60 міні-спадарожнікамі для інтэрнэт-праекту Starlink.
Team is go for launch of 60 Starlink sats tomorrow—heaviest payload to date, first re-flight of a fairing, and first Falcon 9 to fly a fourth mission. Watching 1 sat that may not orbit raise; if not, 100% of its components will quickly burn up in Earth’s atmosphere pic.twitter.com/OrI8L0ntFK
— SpaceX (@SpaceX) November 11, 2019
Паводле зьвестак SpaceX, гэта «самая цяжкая нагрузка на сёньня» — 13 620 кіляграмаў. Гэта другі запуск партыі інтэрнэт-спадарожнікаў на арбіту Зямлі і першы ў гісторыі касманаўтыкі, які выкарыстоўвае тую самую першую ступень ракеты-носьбіта чацьвёрты раз запар.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: SpaceX запусьціла на арбіту 64 спадарожнікі з 17 краін за адзін раз. ВІДЭАStarlink — праект кампаніі SpaceX, накіраваны на стварэньне таннага і даступнага ў сьвеце інтэрнэту.